Русский язык и литература Беларуская мова і літаратура

20 мая 2025 года на базе ДУА «Сярэдняя школа №11 г.Рэчыцы»адбылося пасяджэнне вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літатаруты па тэме «Патэнцыял інструментаў візуалізацыі тэксту ў развіцці метапрадметных кампетэнцый вучняў як асновы функцыянальнай адукаванасці». На пасяджэнні былі разгледжаны актуальныя пытанні:афармленне экзаменацыйных пісьмовых работ па беларускай мове. Якасць праверкі пісьмовых работ. Нормы ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбным прадмеце «Беларуская мова». Вопытам сваей працы ў рамках тэмы падзяліліся настаўнікі сярэдняй школы №8 Лёгенькая К.В., Несцярчук В.У., Моўчан Т.М., сярэдняй школы №10 Каваленка А.В., Заспенскай сярэдняй школы Стрыжак Ю.А.. На практычнай частцы пасяджэння настаўнікі вучыліся ствараць візуальныя канспекты, выкарыстоўвалі калажы і скетчы, скрайбінг, стваралі інтэлект-карты.

30 снежня 2024 года на базе ДУА «Сярэдняя школа №11 г.Рэчыцы»адбылося пасяджэнне вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літатаруты па тэме «Выкарыстанне інавацыйных форм і метадаў інтэнсіфікацыі навучання на уроках беларускай мовы і літаратуры як інструментаў фарміравання функцыянальнай адукаванасці». Падчас пасяджэння вопытам сваей працы ў рамках тэмы падзяліліся настаўнікі сярэдняй школы №11 Мельнік Т.У., Зайко А.В.,Чарнашэй А.С., настаўнік Баршчоўскай сярэдняй школы Маёрава А.У., а таксама настаўнік-метадыст раённага ліцэя Яўсеенка І.В., якая правяла майстар-клас па тэме «Тэкст як асноўны інструмент фарміравання чытацкай адукаванасці». Настаўнікі прадэманстравалі выкарыстанне кейс-метаду на ўроках беларускай літаратуры, выкарыстанне дыдактычных гульняў на уроках мовы і літаратуры, дэбатаў і дэскусій, а таксама з удзельнікамі вучэбна-метадычнага аб’яднання праведзены трэнінгі-практыкумы і дыдактычныя гульні.


29 кастрычніка 2024 года на базе ДУА «Азершчынская сярэдняя школа №2» Рэчыцкага раёна адбылося пасяджэнне вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літатаруты па тэме «Тэксты новай прыроды (інтэрнэт-публікацыі, мультымедыя тэксты, інтэрактыўная інфаграфіка) як рэсурс фарміравання функцыянальнай адукаванасці навучэнцаў».У час правядзення аб’яднання настаўнікі беларускай мовы і літаратуры падзяліліся вопытам сваёй працы па тэмах «Новыя формы тэксту, абумоўленыя развіццём лічбавых камунікацый (гіпертэкст, нелінейныя тэкставыя структуры, мультымедыятэкст, інфаграфіка, розныя версіі дапоўненай рэальнасці)», «Тэксты «новай прыроды» (мультымадальныя тэксты): спецыфіка ўспрымання і інтэрпрэтацыі. Віды тэкстаў новай прыроды». На пасяджэнні ажыцяўлялася трансляцыя матэрыялаў абласной летняй школы для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па теме «Сістэма работы настаўніка ў падрыхтоўцы вучняў да рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”». З вялікай цікавасцю настаўнікі прымалі ўдзел у майстар-классе «Анлайн-інструменты для пераўтварэння лінейнага тэксту ў мультымедыятэкст», а таксама ў педагагічнай майстэрні  “Магчымасці нейрасецей для працы настаўніка”.


19 жніўня 2024 года на базе ДУА «Сярэдняя школа №9 г.Рэчыцы» адбылася інструктыўна-метадычная нарада з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры па тэме «Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2024/2025 навучальным годзе». На пасяджэнні былі прааналізаваны вынікі работы вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ў 2023/2024 навучальным годзе, вынікі экзамену па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» па завяршэнні навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі, вынікі цэнтралізаванага экзамену, абмеркаваны напрамкі ўдасканалення падрыхтоўкі вучняў да ЦЭ. Былі разгледжаны актуальныя пытанні: інструктыўна-метадычныя пісьма Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь да новага навучальнага года,метадычныя рэкамендацыі па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі ў 2024/2025 навучальным годдзе. Закрануты пытанні праходжання  атэстацыі на прысваенне вышэйшай  кваліфікацыйнай катэгорыі настаўніка. Асобная ўвага была накіравана і на правілы бяспекі арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах агульная сярэдняй адукацыі, Т.М.Кір’янава, настаўнік медыцынскай падрыхтоўкі ДУА “Сярэдняя школа №10 г.Рэчыцы” правяла навучальны занятак па аказанню першай дапамогі.


26 сакавіка 2024 года на базе ДУА «Сярэдняя школа № 12 г.Рэчыцы» адбылося пасяджэнне вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літатаруты па тэме «Адзінства выхаваўчых, навучальных і развівццевых задач як абавязковае патрабаванне да праектавання і правядзенню сучаснага ўрока беларускай мовы і літаратуры».У час правядзення пасяджэння настаўнікі беларускай мовы і літаратуры падзяліліся вопытам сваёй працы па тэмах: «Сучасны ўрок беларускай мовы і літаратуры: нарматыўныя прававыя і дыдактычныя патрабаванні, праектаванне, правядзенне і самааналіз.»,»Рэалізацыя выхаваўчых задач на ўроках беларускай мовы і літаратуры праз выкарыстанне разнастайных метадаў навучання як аснова развіцця асобы вучняў»,»Функцыянальныя і змястоўныя магчымасці вучэбных дапаможнікаў па беларускай мове і літаратуры як сродак развіцця і выхавання вучняў, фарміравання ў іх сістэмы сацыяльна-культурных каштоўнасцей, грамадзянскай адказнасці і патрыятызму». Пасля агляду тэарэтычнага матэрыялу настаўнікі Васілевіцкай сярэдняй школы і настаўнікі сярэдняй школы №12 г.Рэчыцы падзяліліся эфектыўным вопытам правядзення ўрокаў беларускай мовы з выкарыстаннем навучальных тэкстаў, якія маюць каштоўнасна-сэнсавую накіраванасць, спрыяюць выхаванню і развіццю асобы навучэнцаў. Таксама на пасяджэнні настаўнікі сталі ўдзельнікамі педагагічнай майстэрні  “Выкарыстанне прыёма “РАФТ” пры научанні стварэнню тэкстаў”,педагагічнай майстэрні “Выкарыстанне прыёма “Трыміно” на розных этапах ўрока для дасягнення вынікаў навучання”.